У Баранавічах 4 чэрвеня адбудуцца тактыка-страявыя заняткі па баявым зладжванні сіл і сродкаў пры спыненні масавых беспарадкаў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У сувязі з вучэннямі будзе абмежаваны рух па вуліцы Жукава ад вуліцы Куканенкі да Савецкага праспекта, а таксама перакрыта паркоўка каля Лядовага палаца. Магчымы рух спецтэхнікі з уключанымі сірэнамі і пробліскавымі маячкамі.
Адзін з этапаў вучэнняў пройдзе на тэрыторыі Лядовага палаца на Савецкім праспекце. Паблізу аб’екта могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў.
“Хвалявацца не варта”, — запэўнілі ва УУС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!