Буйную партыю кантрабандных цыгарэт затрымалі на дарожным памежным пункце Шальчынінкай, паведамляе Крымінальная служба мытні Літвы.
Паводле звестак ведамства, падчас праверкі мікрааўтобуса, які ўехаў у Літву з боку Беларусі, супрацоўнікі мытні з дапамогай рэнтгенаўскай сістэмы выявілі спецыяльна абсталяваныя тайнікі з тытунёвымі вырабамі. Аўтамабіль быў перароблены пад схаваную перавозку: столь і падлога аказаліся патоўшчанымі, цыгарэты таксама былі схаваныя ў сценках і дзвярах. Вадзіцель прызнаў, што хаваў груз на працягу двух сутак. Усяго канфіскавана 41 900 пачак цыгарэт. Іх кошт з улікам падаткаў перавышае 217 тысяч еўра.
Па факце здарэння ў Віленскім падраздзяленні Мытна-крымінальнай службы пачата дасудовае расследаванне, якое праводзіцца пад кіраўніцтвам Віленскай акруговай пракуратуры.
Як піша LRT, за рулём затрыманага Ford Transit быў грамадзянін Беларусі. Кіроўцу прызначылі меру стрымання — канфіскацыю дакументаў і падпіску аб нявыездзе.
