Міліцыя раскрыла буйны крадзеж на адным з прыватных прамысловых прадпрыемстваў Асіповіцкага раёна. У здзяйсненні злачынства падазраецца галоўны бухгалтар.
Паводле версіі міліцыі, 52-гадовая жанчына неабгрунтавана пералічвала сабе грошы. Пераводы яна маскіравала пад аплату транспартных паслуг і выплату прэмій.
“Грошы траціла на «прыгожае жыццё» і пакупкі на маркетплэйсах. Агульная шкода перавысіла 1,4 мільёна рублёў”, — паведамілі ў прэс-службе МУС.
Узбуджана крымінальная справа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
