Фота беларускага святара Георгія Роя размясцілі на стэндах «Іх шукае міліцыя»

Галоўнае
Георгий Рой. Фото: facebook.com/georgewroi

Протаіерэй Георгій Рой, які служыць у беларускім праваслаўным прыходзе ў Вільні, паведаміў, што ўбачыў сябе на міліцэйскіх стэндах «Іх шукае міліцыя». У вышуковай картцы пазначаныя часткі 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі пра «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

«Аказваецца, я цяпер па ўсёй Беларусі на стэндах “Іх шукае міліцыя”. Вось яна — слава! Святар-крымінальнік! Так, жыццё непрадказальная штука», — напісаў ён у Facebook.

Фота беларускага святара Георгія Роя размясцілі на стэндах «Іх шукае міліцыя»
Фота: facebook.com/georgewroi

Георгій Рой быў вымушаны з’ехаць ад пераследу ўладаў у Літву і ў 2023 годзе разам з іерэем Аляксандрам Кухтам звярнуўся да патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад свой амафор, паколькі «з меркаванняў сумлення яны не могуць працягваць знаходзіцца ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату». У 2023 годзе яны былі прынятыя ва Усяленскі патрыярхат Канстанцінопаля.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.