Авіякампанія flydubai адмяніла ўсе рэйсы ў Мінск да 31 студзеня, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
«Паважаныя партнёры! Рэйсы з/у Мінск адмяняюцца да 31.01 уключна. Змены будуць адлюстраваны ў сістэме. Альтэрнатыўныя рэйсы з/у Унукава і трансферы будуць выконвацца ў ранейшым рэжыме», — гаворыцца ў рассылцы flydubai.
Да гэтага авіякампанія перанесла рэйсы Дубай — Мінск у Маскву і некалькі разоў падаўжала перанос. Апошняе падаўжэнне дзейнічала да 15–16 студзеня.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
