Жыхары Гомеля сталі сведкамі двух начных здарэнняў запар, піша «Флагшток».
Паводле інфармацыі рэсурсу, сёння каля 4:30 на ўсход ад горада быў чутны моцны выбух — магутны, але які даносіўся здалёк. Напярэдадні, 3 красавіка, каля 5:25 над усходняй ускраінай Гомеля зафіксавалі пралёт беспілотніка, падобнага да іранска-расійскага «Шахед» («Герань»).
У абодвух выпадках украінскія маніторынгавыя каналы не фіксавалі залётаў дронаў праз украінска-беларускую мяжу, адзначаюць аўтары.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
