Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне ўсталяваць нулявую стаўку ўвознай мытнай пошліны ў дачыненні да фасфатаў кальцыя прыродных, фасфатаў алюмініева-кальцыевых прыродных і мелу фасфатнага размолатага. Яна будзе дзейнічаць да 29 лютага 2028 года. Рашэнне ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля апублікавання.
“Прымяненне нулявой стаўкі ўвознай мытнай пошліны дазволіць забяспечыць загрузку магутнасцяў вытворцаў мінеральных угнаенняў ва ўмовах абмежаваных аб’ёмаў выпрацоўкі фасфатаў на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза”, — пракаментавалі ў ЕЭК.
Нагадаем, у Беларусі вытворчасцю фосфарных угнаенняў, а таксама комплексных угнаенняў з выкарыстаннем фосфару займаецца “Гомельскі хімзавод”.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
ЕС рыхтуе новы пакет санкцый супраць РФ да 4-й гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну 10:22
Мінздароўя ўстанавіла месячную суму выдаткаў на пацыента пры рэалізацыі дзяржзаказу ў 2026 годзе 07:31
