Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі адпачынку і аздараўлення 272 дзяцей з 10 краін у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Гаворка ідзе пра дзяцей з Алжыра, В’етнама, Егіпта, Зімбабвэ, Індыі, Кітая, Кыргызстана, Лаоса, М’янмы і Узбекістана.
Падчас знаходжання ў Беларусі яны пройдуць медыцынскае абследаванне і атрымаюць санаторна-курортнае лячэнне. Для іх плануюць культурныя мерапрыемствы і экскурсіі па гістарычных аб’ектах Мінска і рэгіёнаў, дзе яны пазнаёмяцца з беларускімі традыцыямі і побытам.
Праграма запрашэння дзяцей з іншых дзяржаў рэалізуецца штогод з 2017 года. За гэты час у Беларусі адпачылі і атрымалі лячэнне больш за 2,5 тысячы дзяцей.
“Гэта спрыяе ўмацаванню і развіццю супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі, а таксама папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу краіны”, – заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
