Дзіця выпала з 5-га паверха ў Слоніме

Навіны
Фото: СК

У Слоніме 23 мая адбыўся чарговы няшчасны выпадак, звязаны з падзеннем дзіцяці з акна.

Як паведамілі ў СК, 2-гадовая дзяўчынка выпала з акна кватэры, размешчанай на пятым паверсе.

Пакуль маці дзяўчынкі знаходзілася на кухні, яна залезла на гульнявы кубік, які стаяў побач з батарэяй, узабралася на падваконне і праз адчыненае акно выпала.

«Заўважыўшы адсутнасць малалетняй, жанчына выглянула ў акно і ўбачыла дачку, якая ляжала на зямлі. Медыцынская дапамога, што прыбыла, шпіталізавала дзіця ў цяжкім стане», — паведамілі ў СК.

Маці дзяўчынкі патлумачыла, што дачка рэгулярна забіралася на падваконні, з-за чаго ўсе ручкі з вокнаў былі знятыя, аднак у дзень трагедыі яна забылася зачыніць акно.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.