Двух беларусаў і паляка затрымалі за паветраную кантрабанду цыгарэт у Польшчу

Навіны
Фото: Straż Granicznа

Польскія памежнікі на выходных затрымалі трох чалавек, якія прыехалі ў памежную зону, каб забраць цыгарэтную кантрабанду, перакінутую з тэрыторыі Беларусі з дапамогай беспілотнікаў.

Як паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы, сярод затрыманых двое грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы. Былі канфіскаваны чатыры ўпакоўкі цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі на агульную суму каля 95 тыс. злотых (каля 26 тыс. долараў).

Усе трое затрыманых арыштаваныя судом на тры месяцы. Акрамя таго, памежнікі накіруюць хадайніцтва аб пазбаўленні двух грамадзян Беларусі дазволу на пастаяннае пражыванне ў Польшчы.

З пачатку года польскія памежнікі перахапілі паветраную кантрабанду цыгарэт на суму каля 1 млн еўра. Затрыманыя 19 чалавек, датычных да нелегальных перавозак.

Двух беларусаў і паляка затрымалі за паветраную кантрабанду цыгарэт у Польшчу
Фота: Straż Granicznа
Двух беларусаў і паляка затрымалі за паветраную кантрабанду цыгарэт у Польшчу
Фота: Straż Granicznа
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.