4 сакавіка «Белавія» арганізавала другі вывазны рэйс з Дубая (ААЭ) у Мінск.
Рэйс В2718 вылецеў з Дубая ў 12:06 па мясцовым часе. На борце шырокафюзеляжнага Airbus A330-200 знаходзяцца 283 пасажыры, у тым ліку 2 немаўляці, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
Учора, 3 сакавіка, «Белавія» вывезла з Дубая 189 пасажыраў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
