Дапамога ўжо ў дарозе — Трамп заклікаў іранцаў працягваць пратэсты

Галоўнае
Official White House Photo by Daniel Torok

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адмяніў сустрэчы з прадстаўнікамі іранскіх уладаў, і заклікаў іранцаў працягваць пратэсты.

«Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТАВАЦЬ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ІНСТЫТУТЫ!!! Запамінайце імёны забойцаў і катаў. Яны заплацяць высокую цану. Я адмяніў усе сустрэчы з іранскімі службовымі асобамі да таго часу, пакуль не спыняцца бессэнсоўныя забойствы пратэстоўцаў. ДАПАМОГА ЎЖО Ў ДАРОЗЕ. MIGA!!!»напісаў ён у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Нагадаем, пратэсты ў Іране працягваюцца больш за два тыдні. Праваабаронцы паведамляюць пра сотні забітых пратэстоўцаў.

Раней ЗША заяўлялі, што разглядаюць усе магчымыя варыянты дзеянняў у дачыненні да Ірана, уключаючы авіяўдары.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны