“Чуеш, ты, двухногі, кінь мне жалудок!”: беларус пакарыў Instagram “дзікім” хітом

Культура
Фота: RODOLPHE ASENSI / Pexels.com.

Беларус Сяргей Кійко, які жыве ў Кракаве, ператварыў частую праблему польскіх гарадоў — нашэсце дзікоў — у сапраўдны вірусны хіт. Днямі ён апублікаваў у сваім Instagram кліп, прысвечаны гэтым жывёлам, які ўжо паспеў набраць больш за 32 тысячы праглядаў.

Для Польшчы гэта далёка не жартачкі: жыхары Варшавы, Кракава і іншых гарадоў рэгулярна сутыкаюцца з тым, што дзікі выходзяць у жылыя кварталы, псуюць газоны і нават пужаюць мінакоў. Нягледзячы на намаганні гарадскіх службаў, якія часта ўсталёўваюць агароджы ці прымаюць спецыяльныя меры па кантролі папуляцыі, «лясныя госці» ўпэўнена адчуваюць сябе ў гарадской прасторы.

Менавіта гэтую рэальнасць і абсмяяў Сяргей Кійко. Ён прыдумаў тэкст і матыў кампазіцыі, а агучку і музыку даверыў нейрасеці Suno. Вынік атрымаўся неверагодна каларытным: «Гэты курва-дзік, землю кавырае, чэша тлусты бок», — спяваецца ў роліку, а потым гучыць патрабавальны зварот да мінакоў: «Чуеш ты, двухногі, кінь мне жалудок».

Такі крэатыўны падыход да штодзённых гарадскіх рэалій выклікаў вялікую цікавасць у карыстальнікаў. Ролік імкліва набірае папулярнасць і выклікае ўсмешкі ва ўсіх, хто сам хоць раз сутыкаўся з гэтымі «ляснымі гасцямі» на вуліцах польскіх гарадоў.

“Песня, якую мы заслужылі”, — пракаментаваў відэа адзін з карыстальнікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.