Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў пра пачатак мэтавага збору сродкаў для падтрымкі былых палітвязняў, якія выйшлі на волю.
Па словах прадстаўнікоў Цэнтра, першыя цяжкасці ўзнікаюць ужо праз некалькі гадзін пасля вызвалення. Гаворка ідзе пра самыя базавыя рэчы: начлег, цёплую ежу, адзенне, якое не нагадвае турэмную робу, магчымасць аднавіцца, адчуць бяспеку і сабрацца з думкамі.
У сувязі з гэтым арганізацыя абвясціла мэтавы збор сродкаў для тых, каму патрабуецца экстраная падтрымка ў першыя дні пасля выхаду на волю.
Сабраныя сродкі плануецца накіраваць на:
- аплату часовага жылля;
- харчаванне, адзенне і іншыя базавыя патрэбы;
- першапачатковыя выдаткі на транспарт, мабільную сувязь, медыцынскую дапамогу і іншыя неабходныя паслугі.
У Цэнтры падкрэсліваюць: увесь аб’ём ахвяраванняў перадаецца непасрэдна былым палітвязням, без утрыманняў і дадатковых выдаткаў.
Арганізацыя заклікае ўсіх, хто мае магчымасць, далучыцца да збору. Тым, хто не можа ўнесці фінансавы ўклад, прапануюць падтрымаць ініцыятыву распаўсюджаннем інфармацыі.
«Салідарнасць — гэта калі кожны робіць тое, што можа», — адзначаюць ініцыятары.
Рэквізіты для падтрымкі
Польшча (PLN):
PL80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
Прызначэнне плацяжу: Darowizna na cele statutowe
Еўрасаюз (EUR):
PL13 1160 2202 0000 0005 0620 5740
SWIFT: BIGBPLPW
Transfer title: Donation for statutory purposes
ЗША (USD):
PL77 1160 2202 0000 0004 9341 2713
SWIFT: BIGBPLPW
Transfer title: Donation for statutory purposes
PayPal: [email protected]