Ліквідаваны кіраўнік штаба разведкі праіранскай групоўкі «Хезбала» ў Бейруце Хусейн Маклад, паведамляе прэс-служба Арміі абароны Ізраіля:
“Армія абароны Ізраіля пацвярджае, што ў выніку кропкавага ўдару па Бейруце мінулай ноччу (панядзелак) быў ліквідаваны баевік Хусейн Маклад, які займаў пасаду кіраўніка штаба разведкі тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала», – гаворыцца ў паведамленні.
Дадатковыя падрабязнасці будуць паведамлены пазней.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
