Следчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу і затрымаў былога першага намесніка міністра абароны Руслана Цалікава. Яму прад’яўлены абвінавачанні ў стварэнні злачыннай групоўкі, удзельнікі якой у 2017–2024 гадах займаліся выкраданнем бюджэтных сродкаў, іх адмываннем і хабарніцтвам.
Фігуранту інкрымінуюць 12 эпізодаў растраты, легалізацыю грашовых сродкаў і два эпізоды атрымання хабару. Справа ўзбуджана па матэрыялах, сабраных сумесна з ФСБ, следчым дэпартаментам і ГУЭБіПК МУС Расіі.
Вырашаецца пытанне аб выбары меры затрымання, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта РФ.
Цалікаў быў першым намеснікам міністра абароны Сяргея Шайгу, а таксама з’яўляўся дэпутатам вярхоўнага хурала Рэспублікі Тыва ад «Адзінай Расіі».
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
