Белстат падвёў вынікі працы турыстычнай галіны ў 2025 годзе. За мінулы год камітэт налічыў 3,5 млн арганізаваных турыстаў і экскурсантaў. Дадзеная колькасць уключае як тых, хто выязджаў з Беларусі, так і тых, хто прыехаў у краіну.
Паводле інфармацыі Белстата, у мінулым годзе турыстычную дзейнасць і экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўлялі 1255 арганізацый.
За год 2,2 млн беларусаў здзейснілі экскурсійныя паездкі ўнутры краіны, з іх 93,8% адправіліся ў аднадзённыя паездкі.
За мяжу з Беларусі выехалі 736,4 тыс. арганізаваных турыстаў, а ў Беларусь прыехалі 579,2 тыс. замежнікаў у арганізаваных турах.
У сярэднім беларус праводзіў за мяжой 8 дзён, а замежнік у Беларусі — толькі 4 дні.
У краіне працавалі 664 гасцініцы і аналагічныя сродкі размяшчэння, іх паслугамі скарысталіся 2,7 млн чалавек, з іх 1,3 млн чалавек – грамадзяне Беларусі.
503 санаторна-курортныя, аздараўленчыя арганізацыі і іншыя спецыялізаваныя сродкі размяшчэння аказалі паслугі 1,1 млн чалавек, з іх 867,3 тыс. чалавек — грамадзяне краіны.
У Беларусі налічваўся 1441 суб’ект аграэкатурызму. Іх паслугамі скарысталіся 472,5 тыс. чалавек, з якіх 449,5 тыс. склалі грамадзяне Беларусі.
