У Мінскай вобласці больш за 200 населеных пунктаў засталіся без электрычнасці з-за шквалістага ветру і моцнага дажджу. У большасці выпадкаў перабоі ў электразабеспячэнні выкліканы падзеннем дрэў на лініі электраперадач.
На 15:35 адбылося 20 адключэнняў высакавольтных ліній, у тым ліку 3 лініі напружаннем 35 кВ і 2 лініі 110 кВ, паведамляе «Мінскэнерга».
На месцах працуюць аварыйныя брыгады.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!