У нядзелю ўвечары на поўдні Іспаніі ў мясцовасці Адамуз сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі.
Паводле інфармацыі іспанскіх экстраных службаў, цягнік кампаніі Iryo, які рухаўся з Малагі ў Мадрыд, сышоў з рэек і ўпаў на пуці, па якіх у сустрэчным кірунку рухаўся цягнік кампаніі Alvia з хуткасцю 200 км/г. Пасля сутыкнення частка яго вагонаў упала з насыпу вышынёй 5–6 метраў.
Паводле апошніх даных, загінуў 21 чалавек. Шпіталізаваныя 73 пацярпелыя, у тым ліку 24 знаходзяцца ў цяжкім стане, уключаючы 4 непаўналетніх.
Рух хуткасных цягнікоў паміж Мадрыдам, Кордавай, Севільяй, Малагай і Уэльвай прыпынены.
Дапоўнена 9:43
Колькасць загінулых вырасла да 39 чалавек.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
