У чацвер, 9 красавіка, латвійскія пагранічнікі зафіксавалі 108 спроб парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Гэта адзін з самых вялікіх сутачных паказчыкаў за апошні час.
Літоўская пагранічная служба паведаміла пра 14 спроб парушэння мяжы.
На гэтым тыдні міграцыйная сітуацыя на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй заставалася складанай. Так, у Літве мігранты зрабілі падкоп пад пагранічным плотам, якім скарысталіся 30 чалавек. Пры гэтым польскія пагранічнікі не сутыкаліся са спробамі парушэння мяжы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
