Белстат расказаў пра экспарт паслуг у 2025 годзе

Навіны
Фото: pixabay.com

Белстат апублікаваў даныя аб экспарце паслуг у 2025 годзе. Знешнегандлёвы абарот паслуг у мінулым годзе склаў 19,28 млрд долараў. Пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў 11,72 млрд долараў, а імпарт паслуг у краіне склаў 7,565 млрд долараў.

У структуры знешняга гандлю паслугамі найбольшую долю займаюць транспартныя паслугі. Іх экспарт у мінулым годзе вырас на 7,6% да 4,82 млрд долараў. Далей ідуць:

  • камп’ютарныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі — 2,125 млрд долараў (+7,8%),
  • будаўнічыя паслугі — 1,4 млрд долараў (рост у 1,5 раза),
  • іншыя дзелавыя паслугі — 1,26 млрд долараў (+18,9%),
  • турысцкія паслугі — 388,6 млн долараў (+45%),
  • плата за выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці — 127,4 млн долараў (+32,1%).

Структура імпарту паслуг выглядала наступным чынам:

  • транспартныя паслугі — 3,925 млрд долараў (+5,1%),
  • камп’ютарныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі — 416,3 млн долараў (+2,7%),
  • будаўнічыя паслугі — 748,2 млн долараў (рост у 1,6 раза),
  • іншыя дзелавыя паслугі — 787,3 млн долараў (+3,1%),
  • турысцкія паслугі — 222,3 млн долараў (+45,4%),
  • плата за выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці — 266,7 млн долараў (+32%).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны