“Беллегпрам” апрануў работнікаў “МАК.бай”

Навіны
Изображение: mak.by

Работнікі сеткі хуткага харчавання “МАК.бай” цяпер ходзяць у вопратцы беларускай вытворчасці. Лакалізацыя закранула не толькі сам фастфуд. Пра гэта ў Нацыянальным прэс-цэнтры расказала старшыня канцэрна “Беллегпрам” Надзея Лазарэвіч.

“Гэта наш першы такі комплексны праект, які мы ўкаранілі ў беларускую вытворчасць. Гэта наш “МАК.бай”, дзе мы цяпер можам дакладна сказаць, што ўсе супрацоўнікі “МАК.бая” ходзяць у вырабах, у вопратцы, вырабленай нашым канцэрнам, нашымі прадпрыемствамі.

Прадпрыемства “8 Сакавіка”, жодзінская фабрыка, наша прадпрыемства непасрэдна — гэта і “Славянка”, і “Магатэкс”, які вырабляў тканіны, і ў тым ліку наша прадпрыемства — Лідская фабрыка, якая вырабляла і абутак спецыяльна для супрацоўнікаў”, — сказала яна.

Паводле яе слоў, “МАК.бай” будзе не адзінай сеткай, якая апранаецца ў канцэрна. Лазарэвіч разлічвае, што ў найбліжэйшы час будуць дасягнуты і дамоўленасці з “Пятым элементам” аб пашыве фірмовай вопраткі.

“Вось цяпер мы будзем казаць пра тое, што ўсе супрацоўнікі, спадзяюся, усе супрацоўнікі “Пятага элемента” будуць хадзіць у трыкатажных вырабах, якія звязаны, пашыты, у тым ліку прадпрыемствамі нашага канцэрна”, — дадала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.