«Белавія» працягвае выконваць рэйсы з Мінска ў Дубай і назад, але папярэджвае аб затрымках з-за закрыцця паветранай прасторы Ірана.
У ноч з 14 на 15 студзеня рэйс В2 717 Мінск — Дубай, запланаваны на 03:05, вылецеў з Мінска ў 07:43, калі Іран адкрыў сваю паветраную прастору. Пасажырам, якія чакалі вылету ў мінскім аэрапорце, прадаставілі напоі і гарачае харчаванне.
Зваротны рэйс В2 718 Дубай — Мінск запланаваны на 15:45 па мясцовым часе. У пасажыраў ёсць магчымасць скарыстацца абедам і напоямі.
«Белавія» заяўляе, што працягне выконваць рэйсы Мінск — Дубай — Мінск, гарантуючы пасажырам поўную бяспеку. Пры неабходнасці расклад палётаў можа быць скарэкціраваны.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
