Авіякампанія «Белавія» паведаміла аб аднаўленні палётаў на Шры-Ланку з 27 кастрычніка. Рэйсы будуць выконвацца па аўторках на шырокафюзеляжным Airbus A330-200.
Вылет з Мінска запланаваны на 00:50, з прыбыццём у аэрапорт Матала ў 12:40. Зваротны рэйс адпраўляецца з Маталы ў 14:40 і прыбывае ў Мінск у 22:10. Час для аэрапортаў указаны мясцовы. Працягласць пералёту складзе каля 9,5–10 гадзін.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!