“Беларуснафта” хоча набыць новыя ліцэнзіі на здабычу ў Расіі. Пра гэта заявіў гендырэктар прадпрыемства Аляксандр Ляхаў.
Паводле яго слоў, у 2013 годзе была набыта кампанія “Янгпур”. На той момант яе здабыча ў вуглевадародным эквіваленце складала крыху больш за 100 тыс. т у год.
“Па выніках апошніх гадоў “Беларуснафта” і “Янгпур” на тэрыторыі РФ стабільна перавышаюць аб’ёмы здабычы ў больш за 1 млн т нафтагазавага эквіваленту па такіх прадуктах, як нафта, прыродны газ, спадарожны нафтавы газ, газакандэнсат”, — сказаў Ляхаў.
“Беларуснафта” мае намер набыць новыя ліцэнзіі ў Расіі.
“І ў нашых планах далейшае развіццё за кошт набыцця новых ліцэнзій на тэрыторыі Расіі ва ўстаноўленым законам парадку”, — сказаў ён, перадае БелТА.
Паводле яго слоў, таксама пашыраецца геаграфія здабычы ў Беларусі. У мінулым годзе “Беларуснафта” здабыла 2 млн т нафты, каля 200 млн куб. м спадарожнага нафтавага газу, што стала найбольшым аб’ёмам з 1994 года. Да 2030 года плануецца дасягнуць аб’ёму здабычы ў 2,3 млн т.
“Калі казаць пра геаграфію здабычы нафты ў краіне, то ў савецкі перыяд — гэта Рэчыцкі і Светлагорскі раёны. Яны давалі практычна больш за 90% здабычы нафты на тэрыторыі краіны. Сёння да гэтых раёнаў актыўна далучыліся і такія, як Калінкавіцкі, Акцябрскі і Хойніцкі, дзе штогадовая здабыча ўжо перавышае 100 тыс. т у год”, — адзначыў генеральны дырэктар.
