Беларускія мытнікі пазбавілі перавозчыка 14 матацыклаў

Навіны
Фото: ГТК

Беларускія мытнікі ў пункце пропуску “Казловічы” выявілі парушэнне ў польскага перавозчыка.

Падазрэнні ўзніклі яшчэ на этапе вагагабарытнага кантролю. У дакументах было пазначана, што ў грузавіку MAN знаходзіцца 2 тоны грузу. Аднак вагі паказалі, што маса грузу ў два разы большая.

Пры аглядзе грузавіка мытнікі знайшлі не заяўленыя ў дэкларацыі матацыклы.

“Іх кошт склаў каля 500 тыс. рублёў. А гэта — 89 тыс. рублёў недаплачаных мытных плацяжоў”, — паведамілі ў ДМК.

Распачаты адміністрацыйны працэс.

Беларускія мытнікі пазбавілі перавозчыка 14 матацыклаў
Фота: ДМК

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.