Беларускія фатографы прымуць удзел у еўрапейскім фотафестывалі OFF Bratislava

Культура
Юля Лейдзік, Яўген Канаплёў. Фота: архіў Reform.news.

7 лістапада адкрываецца Міжнародны фестываль фатаграфіі і візуальнага мастацтва OFF Bratislava. У спіс адабраных мастакоў, чые праекты будуць прадстаўлены ў рамках тэмы “Падарожжа без квітка” (“Trip Without a Ticket”), трапіў і творчы дуэт з Беларусі Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў з іх вядомым праектам “Ідэал” (“The Ideal”).

“Ідэал” — гэта доўгатэрміновае фатаграфічнае падарожжа ў жаночую ідэнтычнасць, уяўленне і жаданне быць убачанай такой, якой адчуваеш сябе ўнутры, а не такой, якой яе ўспрымае грамадства.

Юлія Лейдзік прасіла беларускіх жанчын назваць, якая вядомая асоба іх натхняе або здаецца ім іх адлюстраваннем. Выкарыстоўваючы рэферэнсныя выявы, яна фіксавала не фізічнае падабенства, а ўнутраную сувязь.

Беларускі дуэт далучыцца да шырокай міжнароднай каманды, якая прадстаўляе больш за 20 краін з розных куткоў свету, у тым ліку Паўднёвую Афрыку, Аўстралію, Японію, Швейцарыю, Польшчу, Украіну і іншыя.

Фестываль OFF Bratislava з’яўляецца адной з ключавых падзей у свеце сучаснага візуальнага мастацтва Цэнтральнай Еўропы і забяспечвае важную платформу для еўрапейскіх і сусветных мастакоў. Адкрыццё фэсту адбудзецца 7 лістапада а 18:00 (6 PM) на другім паверсе OD PRIOR на Каменнай плошчы (Kamenné Square) у Браціславе.

Фатаграфічны форум будзе доўжыцца да 21 лістапада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны