Беларускіх пчол не пусцілі ў Расію

Навіны
Фото: Россельхознадзор

20 красавіка Рассельгаснагляд забараніў увезці ў Расію з Беларусі 65 упаковак з пчоламаткамі.

Аўтамабіль пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі спынілі ў пункце ветэрынарнага кантролю «Красная Горка» ў Смаленскай вобласці РФ. У машыне з Мінскай вобласці ў Расію перавозіліся 65 тарных упаковак з пчоламаткамі. У ветэрынарным сертыфікаце, які прадаставіў кіроўца, не былі ўказаны дадзеныя аб абавязковых лабараторных даследаваннях на наяўнасць насякомых-паразітаў і аб дэзінфекцыі ўпаковачнага матэрыялу.

Пчол вярнулі ў Беларусь, паведамляе Рассельгаснагляд.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.