Беларускі мастак Уладзімір Грамовіч стаў намінантам на мастацкую прэмію Neuköllner Kunstpreis з творам пра два беларускія паўстанні

Культура
Уладзімір Грамовіч. «Людзі солі». Фота: hramovich.com

Берлінскі раён Нойкёльн, дзякуючы вялікай колькасці майстэрняў і мастацкіх прастораў, з’яўляецца важным месцам для сучаснай арт-сцэны. Дэпартамент культуры адзначае гэты факт штогадовай мастацкай прэміяй Нойкёльна. Падаць заяўку могуць усе мастакі, якія жывуць або маюць студыю ў гэтым раёне. Сёлета ў дзясяты раз прафесійнае журы з усіх прэтэндэнтаў выбрала восем намінантаў, у лік якіх увайшоў беларускі мастак Уладзімір Грамовіч.

Першых трох пераможцаў прэміі вызначаць 13 лютага, а выстава ўсіх намінантаў будзе працаваць для наведвальнікаў з 14 лютага па 19 красавіка ў Galerie im Saalbau.

Уладзімір Грамовіч трапіў у шорт-ліст з інсталяцыяй «Людзі солі», зробленай з металу, косаў, помпаў, вады, марганцоўкі, калія і знойдзеных прадметаў.

Беларускі мастак Уладзімір Грамовіч стаў намінантам на мастацкую прэмію Neuköllner Kunstpreis з творам пра два беларускія паўстанні
Уладзімір Грамовіч. «Людзі солі» на біенале «Matter of Art». Фота: hramovich.com

Гэты твор першапачаткова быў прыдуманы для пражскага біенале «Matter of Art» і ўяўляе сабой фантан з незвычайнымі элементамі, звязанымі з гісторыяй горада Салігорска. Горад знакаміты сваімі салянымі шахтамі. Вада ў фантане афарбаваная перманганатам калія – соллю, якую там здабываюць.

Беларускі мастак Уладзімір Грамовіч стаў намінантам на мастацкую прэмію Neuköllner Kunstpreis з творам пра два беларускія паўстанні
Уладзімір Грамовіч. «Людзі солі». Фрагмент. Фота: hramovich.com

Інсталяцыя Уладзіміра Грамовіча прысвечана двум паўстанням у Беларусі. Адно з іх 2020 года, тады рабочыя абвясцілі страйк супраць гвалту. Многія рабочыя салігорскіх шахт далучыліся да страйку.

Беларускі мастак Уладзімір Грамовіч стаў намінантам на мастацкую прэмію Neuköllner Kunstpreis з творам пра два беларускія паўстанні
Уладзімір Грамовіч. «Людзі солі». Фрагмент. Фота: hramovich.com

Шлемы ў інсталяцыі сімвалізуюць цяжкую працу, якую людзі выконваюць у шахтах, кар’ерах і на будоўлях. Шлемы перавернутыя і ператвораныя ў фантан з вадой чырвонага колеру — гэты вобраз сімвалізуе паразу. Аднак у ваду дабаўлена марганцоўка — антысептык, які вырабляецца з калійнай солі.

Беларускі мастак Уладзімір Грамовіч стаў намінантам на мастацкую прэмію Neuköllner Kunstpreis з творам пра два беларускія паўстанні
Уладзімір Грамовіч. «Людзі солі». Фрагмент. Фота: hramovich.com

Косы, выстаўленыя лёзамі ўверх, з’яўляюцца пазнавальным сімвалам паўстання 1863 года супраць каланіяльнага панавання Расійскай імперыі.

Мастак набыў косы ў краме, але змяніў форму, каб зрабіць іх зброяй, як гэта рабілі паўстанцы ў свой час.

«Цяперашні ўрад Беларусі знішчае ўсе ўспаміны пра антыкаланіяльную барацьбу, уключаючы помнікі і тэксты ў школьных падручніках. Абодва паўстанні 1863 і 2020 гадоў пацярпелі няўдачу, але што азначае гэтая няўдача? Што мы можам рабіць з гэтай памяццю і гісторыяй, як яна можа быць намі скарыстана сёння?»тлумачыць мастак канцэпт сваёй працы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны