Літоўскія мытнікі знайшлі цыгарэты ў матрасе кіроўцы фуры. Канфіскаваныя і цыгарэты, і аўтамабіль.
25 лютага ў пункт пропуску «Мядзінінкай» прыбыла фура пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі. Увагу мытнікаў прыцягнуў не груз, а матрас у кабіне кіроўцы. Пры аглядзе высветлілася, што ўнутры былі схаваныя пачкі цыгарэт.
Мытнікі канфіскавалі 9400 цыгарэт коштам 2326 еўра і цягач з паўпрычэпам коштам 15 390 еўра. У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол, паведамляе літоўская мытня.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
