Беларускія назіральнікі адправіліся ў Тайланд, дзе 8 лютага пройдуць выбары і рэферэндум.
Як паведамілі ў ЦВК, назіраць за галасаваннем будуць член Цэнтрвыбаркама Андрэй Гуржый і Вольга Дземка з Брэсцкага аблвыканкама.
На выбарах 8 лютага павінны абраць 500 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Акрамя таго, пройдзе рэферэндум па пытанні змены Канстытуцыі. Грамадзяне павінны адказаць на пытанне, ці патрэбны Тайланду новы Асноўны закон. Станоўчы адказ дасць старт працэсу змены Канстытуцыі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
