Беларуска ўстанавіла сусветны рэкорд па скайсерфінгу над Эверэстам

Галоўнае
Скриншот видео instagram.com/sky_umka

Беларуская экстрэмальная спартсменка Вольга Навумава ўсталявала сусветны рэкорд, здзейсніўшы скачок са скайсерфінгам з вышыні 20 945 футаў (каля 6380 метраў) над Эверэстам. Дасягненне ўвайшло ў кнігу рэкордаў Гінэса як самы высокі скачок са скайсерфінгам у гісторыі, піша UPI.

Скачок быў выкананы з верталёта ў раёне населенага пункта Сьянгбочэ (Непал). Навумава пакінула борт на рэкорднай вышыні, утрымлівала кантроль над дошкай у свабодным падзенні і раскрыла парашут, пасля чаго паспяхова прызямлілася на адзнацы 12 356 футаў (каля 3765 метраў).

Спартсменка займаецца гэтым відам экстрэмальнага спорту каля 15 гадоў.

«З таго часу, як я адкрыла для сябе скайсерфінг, маёй марай было здзейсніць унікальны скачок з парашутам і натхніць дзяўчат па ўсім свеце не баяцца быць смелымі і марыць пра вялікае», — расказала Навумава Guinness World Records.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны