Беларуса асудзілі на 4 гады завочна за паведамленні пра памочніка пракурора

Навіны
Артем Шабунев

Магілёўскі абласны суд 3 сакавіка вынес завочны прысуд Арцёму Шабунёву і прысудзіў яго да чатырох гадоў калоніі. Ён таксама атрымаў штраф у 100 базавых велічынь (4500 рублёў), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Шабунёў абвінавачваўся паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (арт. 130 КК), гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК), гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы (арт. 366 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Завочны працэс пачаўся 27 лютага. Рэчавымі доказамі па справе прызнаны восем скрыншотаў паведамленняў у Viber, 10 скрыншотаў старонак з інфармацыяй пра старшага памочніка пракурора Гомеля Андрэя Сідарэнку ў тэлеграм-канале «Дзікае Паляванне» і тры паведамленні на адрас Сідарэнкі ў Viber.

Суд абавязаў Шабунёва выплаціць Сідарэнку 1500 рублёў кампенсацыі. Таксама арыштаваны аўтамабіль Шабунёва Mitsubishi Lancer 2006 года выпуску.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны