Беларусь у 2025 годзе была найбуйнейшым пакупніком расійскага піва. Пра гэта паведаміла агенцтва «Аграэкспарт» расійскага Мінсельгаса.
Усяго ў мінулым годзе РФ экспартавала больш за 190 тыс. т піва на суму 103 млн долараў. Экспарт у вартасным выражэнні вырас на 19%.
На долю Беларусі прыйшлося 30% экспарту расійскага піва, на другім месцы Казахстан з 28%.
Таксама Беларусь трапіла ў пяцёрку імпарцёраў расійскага безалкагольнага піва, якога півавары РФ у мінулым годзе паставілі за мяжу каля 13 тыс. т на суму амаль 8 млн долараў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
