Беларус спрабаваў вывезці ў Польшчу чалавечыя валасы

Навіны
Фото: lubelskie.kas.gov.pl

Польскія мытнікі выявілі дзве спробы ўвозу ў Польшчу чалавечых валасоў, паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Бяла-Падляскай.

Грамадзянін Беларусі і жыхар Чэхіі выязджалі з Беларусі ў Польшчу на аўтамабілях праз пункт пропуску «Тэрэспаль». У іх багажы знайшлі чалавечыя валасы агульнай вагой каля 4 кг.

Адзін з мужчын патлумачыў, што вязе іх у падарунак для жонкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.