Беларуская чыгунка папярэдзіла аб затрымцы адразу трох цягнікоў.
“15 студзеня 2026 года цягнік №736 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 8:09 і прыбыццём у Мінск у 11:52 па тэхнічных прычынах ідзе з адхіленнем ад графіка 1 гадзіну 30 хвілін”, — гаворыцца ў паведамленні.
З-за гэтага цягнік №6302 Брэст — Баранавічы адпраўленнем з Брэста ў 6:52 прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай арыенціровачна 1 гадзіну 10 хвілін. Таксама затрымліваецца цягнік №3 Масква — Брэст, які адправіўся з Масквы ўчора. Ён павінен быў прыбыць у Брэст сёння ў 10:23. Яго затрымка складае 1 гадзіну 20 хвілін.
БЧ на гэтым тыдні ўжо папярэджвала аб затрымках цягнікоў у панядзелак і аўторак.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
