Таргі на азіяцкіх фондаваых біржах у панядзелак, 2 сакавіка, адкрыліся зніжэннем індэксаў на фоне аперацыі, якую ЗША і Ізраіль праводзяць супраць Ірана.
Японскі індэкс Nikkei 225 знізіўся на 1,53%, ганконгскі Hang Seng — на 1,58%, кітайскі CSI 300 — на 0,1%.
Каціроўкі бліжэйшага ф’ючарса на амерыканскую нафту WTI выраслі на 6% да 71,04 долара за барэль, на нафту Brent — на 6,29% да 77,45 долара за барэль. Пры гэтым у ходзе таргоў каціроўкі Brent падымаліся да 82 долараў за барэль.
Пры гэтым у нядзелю восем краін АПЕК+ абвясцілі, што дамовіліся аднавіць адмову ад добраахвотных скарачэнняў здабычы нафты, што павінна вярнуць на рынак дадаткова 206 тыс. барэляў у суткі. Карэкціроўку плануецца правесці ў красавіку.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
