Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на пятніцу, 5 чэрвеня.
“У дзённыя гадзіны 5 чэрвеня (пятніца) па захадзе ў многіх раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заўтра надвор’е ў Беларусі пераважна будзе вызначаць цёплая паветраная маса, па заходняй палове краіны адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +7°С па ўсходзе да +16°С па захадзе краіны, максімальная ўдзень +22… +28°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!