Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго трапілі акаўнты вядомых палітыкаў і актывістаў.
Паводле рашэння суда Глускага раёна ў спіс дададзены акаўнты ў Facebook Вольгі Карач, Вадзіма Пракоп’ева, Дзмітрыя Шчыгельскага і Сяргея Маўрына.
Акрамя таго, у яго ўнеслі:
- Telegram-каналы “Збройны чын • Zbrojny čyn”, “Come here: адукацыйныя івэнты ў Беларусі і не толькі”,
- Telegram-сцікеры ў колькасці 35 штук з назвай “Стикеры @stickrubot @textmeru_bot”.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!