Расійская авіякампанія «Аэрафлот» падвяла вынікі працы на мінскім напрамку.
Як паведамілі ў прэс-службе кампаніі, у 2021–2025 гадах паміж Масквой і Мінскам было перавезена больш за 1,7 млн пасажыраў. Рэкордным стаў 2025 год, калі рэйсамі паміж дзвюма сталіцамі скарысталіся амаль 469 тыс. чалавек.
У першым паўгоддзі 2026 года кампанія перавезла 230 тыс. пасажыраў, што на 3,4% больш, чым летась.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!