Абвешчаны прыём заявак на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Цёткі. Творы пераможцаў будуць апублікаваны

Культура
Фота: budzma.org

Традыцыйны літаратурны конкурс «Экслібрыс», які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, распачынае новы сезон і сёлета абірае патронкай Алаізу Пашкевіч (Цётку) — пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў наступных жанрах:

  • проза
  • паэзія
  • дзіцячая літаратура
  • эсэістыка

Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Па выніках конкурсу «Экслібрыс» плануецца публікацыя твораў пераможцаў.

Дэдлайн падачы: 1 кастрычніка 2026 года.

Творы трэба даслаць на пошту: [email protected]. Тэма ліста «Экслібрыс 2026».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны