Міністэрства адукацыі Беларусі падвяло вынікі цэнтралізаванага экзамену па профільных прадметах. Свае веды праверылі 58 850 выпускнікоў 11-х класаў.
Стабальных вынікаў дасягнулі 638 чалавек. Летась такіх было 623. Найбольшая колькасць максімальных балаў зафіксавана па матэматыцы — 190, грамадазнаўстве — 145 і англійскай мове — 125. Па кітайскай мове зафіксаваны 1 стабальны вынік, па нямецкай — 9, па французскай — 15.
Сярэднія балы па большасці прадметаў перавысілі 60: хімія — 63,9, фізіка — 61,9, замежная мова — 61,09, гісторыя Беларусі — 60,7, біялогія — 60,1. Па матэматыцы сярэдні бал склаў 55,4.
Упершыню ўсе ўдзельнікі экзамену ў асноўныя тэрміны атрымаюць бясплатныя СМС-паведамленні з вынікамі. У асабістым кабінеце на сайце інстытута таксама будуць даступныя балы, скан-копіі работ і правільныя адказы да заданняў.
Выпускнікі, якія не здалі экзамен па ўважлівай прычыне, змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні — 20 і 22 чэрвеня.