Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША выдала новую ліцэнзію, якая робіць выключэнне з санкцыйнага рэжыму для расійскай нафты, пагружанай на судны.
У адпаведнасці з ліцэнзіяй дазваляецца продаж, дастаўка і разгрузка расійскай нафты, пагружанай на судны да 17 красавіка. Ліцэнзія будзе дзейнічаць да 17 чэрвеня. Гэта ўжо трэці раз, калі ЗША падаўжаюць паслабленні санкцыйнага рэжыму для нафты з РФ пасля пачатку вайны з Іранам.
Як і раней, ліцэнзія не распаўсюджваецца на здзелкі з асобамі з Ірана, КНДР, Кубы, акупаваных тэрыторый Украіны, уключаючы Крым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
