Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на словы падтрымкі, якія лідар дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская напісала ў сетцы X.
«Мае думкі — з жыхарамі Кіева і ўсімі ўкраінцамі пасля масіраванай начной атакі. Гэты расійскі тэрор супраць мірнага насельніцтва, які ажыццяўляецца пры садзейнічанні рэжыму Лукашэнкі, павінен быць самым рашучым чынам асуджаны. Украіна мае патрэбу ў большай падтрымцы. Злачынныя агрэсары павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», — напісала Ціханоўская.
«Дзякуй за вашу падтрымку!» — адрэагаваў прэзідэнт Украіны.
Thank you for your support!
— Volodymyr Zelenskyy / Володимир Зеленський (@ZelenskyyUa) May 24, 2026
Нагадаем, у ноч на 24 мая Расія нанесла масіраваны камбінаваны ўдар па Украіне. Асноўным напрамкам атакі стаў Кіеў. Паветраныя сілы УСУ зафіксавалі 690 сродкаў паветранага нападу — 90 ракет і 600 беспілотнікаў розных тыпаў. Паведамляецца пра пашкоджанне жылых дамоў, школ, супермаркетаў, гандлёвых цэнтраў і нежылых будынкаў. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.