Зяленскі ацаніў вынікі перамоваў у Жэневе

Галоўнае
Трехсторонние переговоры в Женеве 17 февраля 2026 г. Фото: x.com/ignaziocassis

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што перамовы ў Жэневе завяршыліся прагрэсам па адным з напрамкаў. Паводле яго слоў, ваенная група працуе канструктыўна, а па палітычных пытаннях ёсць напрацоўкі, але пазіцыі застаюцца рознымі.

“Што тычыцца змястоўнасці перамоваў. Ну, перш за ўсё, вы ведаеце, ёсць два напрамкі: ваенны і палітычны. Тут хачу сказаць, што ўсе тры бакі ў ваенным напрамку былі канструктыўнымі. На мой погляд, у прынцыпе, ваенныя разумеюць, як маніторыць спыненне агню і спыненне вайны”, – сказаў ён, перадае “РБК-Украіна”.

Украінскі прэзідэнт адзначыў, што ваенныя амаль пра ўсё дамовіліся. Маніторынг будзе весціся з удзелам амерыканскага боку. Паводле яго слоў, дэталі яму дакладзе начальнік Генштаба Андрэй Гнатаў пасля вяртання.

Вынікі перамоваў па палітычным складніку, які ўключае лёс ЗАЭС і тэрытарыяльныя пытанні, больш сціплыя.

“Мы бачым, што ёсць напрацоўкі, а пакуль пазіцыі розныя, таму што перамовы былі няпростыя. То-бок, у напрамку ваенным прагрэс я пачуў. У напрамку палітычным – быў дыялог, дамовіліся ісці далей”, – сказаў ён.

Кіраўнік украінскай дэлегацыі, сакратар СНБА Рустэм Умераў у кароткай заяве для прэсы па выніках перамоваў сказаў, што абмеркаванні былі інтэнсіўнымі і змястоўнымі. Паводле яго слоў, гаворка ішла пра параметры бяспекі, механізмы рэалізацыі магчымых рашэнняў, быў удакладнены шэраг пытанняў.

“Мы засяроджаныя на прапрацоўцы ключавых палажэнняў, неабходных для завяршэння працэсу. Гэта складаная работа, якая патрабуе ўзгодненасці дзеянняў усіх бакоў у дастаткова кароткія тэрміны. Прагрэс ёсць, але падрабязнасці на дадзеным этапе разгалошваць нельга.

Наступны крок — дасягненне неабходнага ўзроўню кансэнсусу для прадстаўлення распрацаваных рашэнняў на разгляд прэзідэнтаў. Наша задача — падрыхтаваць для гэтага практычную, а не проста фармальную аснову. Украіна захоўвае канструктыўны настрой. Канчатковая мэта застаецца нязменнай: справядлівы і ўстойлівы мір”, – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны