Выканаўчыя камітэты Віцебскай і Мінскай абласцей устанавілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія будуць прымяняцца з 1 сакавіка. Адпаведныя рашэнні сёння апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Раней указам былі вызначаныя гранічныя максімальныя тарыфы на ўзроўні краіны.
У Мінскай вобласці, у адпаведнасці з рашэннем Мінскага аблвыканкама №138 ад 12 лютага, устаноўлены наступныя тарыфы:
- водазабеспячэнне 2,2927 рубля за кубаметр па субсідзіраваным тарыфе і 2,4515 рубля па поўным пакрыцці выдаткаў,
- водаадвядзенне 1,9701 рубля за кубаметр па субсідзіраваным тарыфе і 2,0482 рубля па поўным пакрыцці выдаткаў,
- тэхабслугоўванне — 23,05 капейкі за кв. м па субсідзіраваным тарыфе і 24,73 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці выдаткаў,
- тэхабслугоўванне ліфта: 10,34 капейкі за кв. м і 10,63 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці выдаткаў,
- абыходжанне з ЦКА ў доме са смеццеправодам: 19,8369 рубля за кубаметр па субсідзіраваным тарыфе і 24,2017 рубля па поўным пакрыцці выдаткаў,
- абыходжанне з ЦКА ў доме без смеццеправода — 18,8376 рубля за кубаметр па субсідзіраваным тарыфе і 21,5689 рубля па поўным пакрыцці выдаткаў,
- адлічэнні на капрамонт: 28,25 капейкі за кв. м па субсідзіраваным тарыфе і 72,92 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці выдаткаў,
- за паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю — 3,94 капейкі за кв. м.
Згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама №39 ад 29 студзеня, устаноўлены наступныя тарыфы з 1 сакавіка:
- водазабеспячэнне: 2,2927 рубля за кубаметр па субсідзіраваным тарыфе і 2,5177 рубля па поўным пакрыцці выдаткаў,
- водаадвядзенне 1,8364 рубля за кубаметр па субсідзіраваным тарыфе і па поўным пакрыцці выдаткаў,
- тэхабслугоўванне — 23,05 капейкі за кв. м па субсідзіраваным тарыфе і 24,73 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці выдаткаў,
- тэхабслугоўванне ліфта: 10,34 капейкі за кв. м і 11,42 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці выдаткаў,
- абыходжанне з ЦКА ў доме са смеццеправодам: 19,8396 рубля за кубаметр па субсідзіраваным тарыфе і 25,243 рубля па поўным пакрыцці выдаткаў,
- абыходжанне з ЦКА ў доме без смеццеправода — 18,8376 рубля за кубаметр па субсідзіраваным тарыфе і 24,0745 рубля па поўным пакрыцці выдаткаў,
- адлічэнні на капрамонт: 28,25 капейкі за кв. м па субсідзіраваным тарыфе і 72,92 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці выдаткаў,
- за паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю — 3,94 капейкі за кв. м.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
