Раніцай 3 красавіка ў лесе каля горада Стшэльцэ-Апольске на поўдні Польшчы знайшлі беспілотнік.
Дрон выявіў падчас прагулкі мясцовы жыхар і выклікаў паліцыю. Месца здарэння ачэплена, паведамляе паліцыя Апольскага ваяводства.
Паліцыя папярэдне заявіла, што гэта не ваенны беспілотнік, піша RMF24.
«На падставе папярэдніх высноў мы можам сказаць, што гэта не дрон, які выкарыстоўваецца ў відавочна ваенных мэтах, хоць гэта і не цацка. У адпаведнасці з працэдурамі ў цяперашні час мы праводзім дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўладальніка прылады», — заявіла прэс-сакратарка ваяводскай паліцыі ў Аполе, камісар Агнешка Жылка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
