У Крыме рыхтуюцца да візіту пасла Беларусі ў Расіі

Галоўнае
Юрий Селиверстов. Фото: пресс-служба правительства

Прызначаны ў гэтым годзе пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў плануе наведаць анексаваны Расіяй Крым. Пра падрыхтоўку да візіту ў эфіры радыё «Спутник в Крыму» паведаміў прадстаўнік “Саўміна Крыма” ў Беларусі, намеснік старшыні Каардынацыйнай рады “арганізацый расійскіх суайчыннікаў” у Беларусі Андрэй Лапацкі.

“Мы зараз рыхтуемся да прыезду ў Рэспубліку Крым, у Севастопаль новага пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. А місія пасла перш за ўсё — гэта дапамагчы не толькі на міждзяржаўным узроўні, але і на міжрэгіянальным наладзіць дадатковае супрацоўніцтва”, – заявіў ён.

«Беларусь і Крым займаюцца супрацоўніцтвам, якое прыносіць нам не толькі фінансавую і матэрыяльную выгаду, але і, перш за ўсё, душэўнае задавальненне ад нашых братэрскіх адносін», — дадаў Лапацкі.

Юрый Селіверстаў быў прызначаны паслом Беларусі ў Расіі ў студзені 2026 года. Да гэтага ён займаў пасаду міністра фінансаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.