На пажары ў вёсцы Новы Двор у Мінскім раёне загінулі тры чалавекі, паведамляе прэс-служба МНС. Інфармацыя пра ўзгаранне паступіла сёння ў 07:16.
На месцы адкрытым полымем гарэў жылы дом. Падчас разведкі ратавальнікі выявілі ўнутры трох загінулых мужчын. Работнікі МНС ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавалі 4 адзінкі тэхнікі ведамства.
Прычына і абставіны трагедыі ўстанаўліваюцца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
