Трамп пагражае Калумбіі і Кубе

Галоўнае
Скриншот видео

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, размаўляючы з журналістамі на борце самалёта, выступіў з пагрозамі ў адрас Калумбіі і Кубы.

“Калумбія таксама вельмі хворая. Ёю кіруе хворы чалавек, які любіць вырабляць какаін і прадаваць яго Злучаным Штатам, і ён не зможа доўга гэтым займацца”, — сказаў ён.

У адказ на ўдакладняльнае пытанне, ці будзе аперацыя ЗША супраць Калумбіі, Трамп сказаў, што гэта здаецца яму “добрым варыянтам”.

Таксама ў яго спыталі пра Кубу, тэма якой уздымалася ў нядзельных інтэрв’ю дзяржсакратара Марка Рубіа.

“Ну, Куба заўсёды выжывала дзякуючы Венесуэле. Цяпер у іх не будзе гэтых грошай, і ў іх не будзе даходу”, — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Трамп таксама заявіў, што шмат кубінцаў былі забітыя падчас захопу Нікаласа Мадуры. Кубінскія ўлады афіцыйна заявілі пра 32 загінулых падчас амерыканскай ваеннай аперацыі ў Венесуэле.

Сенатар Ліндсі Грэм, які адказваў на пытанні разам з Трампам, выказаўся пра Кубу больш канкрэтна.

“Пачакайце крыху Кубу. Куба — гэта камуністычная дыктатура, якая забіла святароў і манашак. Яны маліліся за свой уласны народ. Іх дні злічаныя. Аднойчы мы прачнемся, спадзяюся, у 2026-м, у сябе пад бокам, і ў нас будуць саюзнікі ў гэтых краінах, якія будуць весці бізнес з Амерыкай, а не тэрарыстычныя дыктатары, што забіваюць амерыканцаў”, — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны